Завочная экскурсія “Па старонках гісторыі Беларусі” (беларускі чацвер 10.10.2019)

Дата публикации: 10 октября 2019

Родная мова патрэбна ўсім. Мова адлюстроўвае духоўны свет, жыццёвы вопыт народа, асаблівасці мыслення і псіхікі, маральна –этычныя і эстэтычныя нормы.

10 кастрычніка 2019 года сярод вучняў чацвёртых класаў прайшло пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа ў княства незвычайных скарбаў”. У ходзе гэтага мерапрыемства вучні мелі магчымасць дакрануцца да скарбаў роднай мовы. Яны адгадвалі загадкі, вымаўлялі лічылкі і скорагаворкі, успаміналі беларускія народныя казкі.

Школьнікаў трэба вучыць шанаваць і берагчы тое, што складвалася стагоддзямі, што перадалі нашы продкі, што мы павінны перадаць наступным пакаленням.

Т.Р. Рыжкевіч,

настаўнік пачатковых класаў