Віктарына “Мая Радзіма” (беларускі чацвер 20.02.2020 г.)

Дата публикации: 20 февраля 2020

20 лютага 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, трэцякласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа “ 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у віктарыне “Мая Радзіма”.

Дзеці з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны. Яны даведаліся шмат новага пра Беларусь.

Мерапрыемства, якое спрыяла выхаванню нацыянальнай самасвядомасці,  прайшло цікава і эмацыянальна. Вучні пашырылі свой кругагляд.

Таццяна Казанцава, Ірына Каралёва,

настаўнікі пачатковых класаў