Літаратурная гасцёўня “ Па старонках твораў Максіма Лужаніна” (беларускі чацвер 17.10.2019 г.)

Дата публикации: 18 октября 2019

Літаратурная гасцёўня “Па старонках твораў Максіма Лужаніна”

17 кастрычніка 2019 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, пяцікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі літаратурнай гасцёўні “Па старонках твораў Максіма Лужаніна”.

У ходзе мерапрыемства дзеці мелі магчымасць атрымаць новыя веды пра жыццё і творчасць Максіма Лужаніна, даведацца пра паходжанне псеўданіма пісьменніка, пра яго сустрэчы і ўзаемаадносіны з Якубам Коласам, Кузьмой Чорным і Янкам Купалам.

Вучні з задавальненнем чыталі вершы Максіма Лужаніна, знаходзілі рыфму ў вершах, “рамантавалі” верш, які згубіў словы. Таксама ўвазе вучняў была прапанавана выстава, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Таццяна Самарцава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры