Квэст “Мой цудоўны родны горад Магілёў!” (беларускі чацвер 14.11.2019 г.)

Дата публикации: 15 ноября 2019

14 лістапада 2019 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілева» вучні 6 «Б» класа прынялі ўдзел у квэсце «Мой цудоўны родны горад Магілёў!».

 У ходзе мерапрыемства вучні здзейснілі цікавае падарожжа па нашым родным горадзе Магілёве. На кожным прыпынку дзеці выконвалі розныя творчыя заданні, успомнілі гісторыю роднага горада, прадэманстравалі веданне беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў.

Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай атмасферы.

Антаніна Сідарэнка

Святлана Карабанава,

настаўнікі англійскай мовы

ы