Конкурс на лепшага чытальніка вершаў Рыгора Барадуліна (прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння паэта) (беларускі чацвер 20.02.2020 г.)

Дата публикации: 20 февраля 2020

20 лютага 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, сярод вучняў шостых класаў адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў Рыгора Барадуліна. Конкурс быў  прымеркаваны да 85-годдзя са дня нараджэння паэта.

Вучні выступілі з вершамі “Бацьку”, “Маленне за Беларусь”, “Колькі год Беларусі”, “Мамы не стала – не стала Радзімы”, “Мы – беларусы”, “Я – сын зямлі”, “Радзіме”, “Ты ад маці, ты матчына”, “Бусел” .

Усе прысутныя змаглі далучыцца да творчай спадчыны паэта, паўдзельнічаць у віктарыне, паслухаць вершы Р. Барадуліна, пакладзеныя на музыку. Лепшымі чытальнікамі вершаў сталі  Шагавік Мацвей, Петух Анастасія, Зайцава Паліна, Дзядзюля Аліна, Кізнер Антаніна.

Таццяна Самарцава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры